Афармленне сталага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь грамадзяніну Рэспублікі Беларусь
Сталае пражыванне грамадзян за межамі Рэспублікі Беларусь афармляецца шляхам прыняцця замежнай установай адпаведнага рашэння.
Для афармлення сталага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь грамадзянін Рэспублікі Беларусь, які дасягнуў 18-гадовага ўзросту або які набыў дзеяздольнасць у поўным аб'ёме ў адпаведнасці з заканадаўствам, прадстаўляе наступныя дакументы:
- анкета заяўніка;
- пашпарт заяўніка пашпарт або ідэнтыфікацыйная карта і біяметрычны пашпарт (акрамя выпадкаў страты (крадзяжа) пашпарта ці пацверджання наяўнасці грамадзянства Рэспублікі Беларусь па выніках вызначэння прыналежнасці да грамадзянства Рэспублікі Беларусь);
- фотаздымак заяўніка, якая адпавядае яго ўзросту, памерам 40 x 50 мм;
- пасведчанне (дакумент) аб нараджэнні заяўніка;
- пасведч анне (дакумент) аб нараджэнні дзіцяці заяўніка — у выпадку, калі заяўнік мае дзіця, якое не дасягнула 18-гадовага ўзросту;
- пасведчанне (дакумент) аб змене імя — у выпадку перамены заяўнікам прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку;
- пасведчанне (дакумент) аб заключэнні шлюбу — у выпадку, калі заяўнік знаходзіцца ў шлюбе;
- пасведчанне (дакумент) аб скасаванні шлюбу або копія рашэння суда аб скасаванні шлюбу — у выпадку скасавання шлюбу заяўнікам;
- пасведчанне (дакумент) аб смерці або копія рашэння суда аб абвяшчэнні грамадзяніна (грамадзянкі) памерлым (ёй) — у выпадку смерці мужа (жонкі) заяўніка;
- пісьмовая згода законнага прадстаўніка пражываючага ў Рэспубліцы Беларусь непаўналетняга дзіцяці заяўніка або асобы, у дачыненні да якой заяўнік абавязаны выплачваць аліменты, на афармленне заяўніку сталага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь, засведчаная службовай асобай замежнай установы або натарыяльна, або копія рашэння суда аб магчымасці выезда заяўніка з Рэспублікі Беларусь на сталае пражыванне за межамі Рэспублікі Беларусь без згоды названых асоб — у выпадку наяўнасці пражываючых у Рэспубліцы Беларусь непаўналетніх дзяцей заяўніка, якія не афармляюць сталае пражыванне за межамі Рэспублікі Беларусь, а таксама асоб, у дачыненні да якіх заяўнік абавязаны выплачваць аліменты;
- дакумент, выдадзены кампетэнтным органам замежнай дзяржавы, які пацвярджае права заяўніка на пражыванне;
- дакумент, які пацвярджае набыцце дзеяздольнасці ў поўным аб'ёме ў адпаведнасці з заканадаўствам — для грамадзян, які не дасягнулі 18-гадовага ўзросту;
- дакумент, які пацвярджае ўнясенне платы.
Для афармлення сталага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь грамадзяніну Рэспублікі Беларусь, які не дасягнуў 18-гадовага ўзросту, законны прадстаўнік непаўналетняга грамадзяніна Рэспублікі Беларусь прадстаўляе наступныя дакументы:
- анкета непаўналетняга;
- пасведчанне (дакумент) аб нараджэнні непаўналетняга;
- пашпарт або ідэнтыфікацыйная карта і біяметрычны пашпарт непаўналетняга (акрамя выпадкаў нараджэння непаўналетняга за межамі Рэспублікі Беларусь, або страты (крадзяжа) пашпарта, або пацверджання наяўнасці ў непаўналетняга грамадзянства Рэспублікі Беларусь па выніках вызначэння прыналежнасці да грамадзянства Рэспублікі Беларусь);
- фотаздымак непаўналетняга, адпаведныя яго ўзросту, памерам 40 x 50 мм;
- дакумент, выдадзены кампетэнтным органам замежнай дзяржавы, які пацвярджае права непаўналетняга на пражыванне;
- пасведчанне (дакумент) аб змене імя — у выпадку перамены непаўналетнім прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку;
- пашпарт ці іншы дакумент, які сведчыць асобу законнага прадстаўніка непаўналетняга, які прадстаўляе дакументы для афармлення непаўналетняму сталага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь;
- дакументы, якія пацвярджаюць статус законнага прадстаўніка непаўналетняга, які прадстаўляе дакументы для афармлення непаўналетняму сталага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь;
- пісьмовая згода законнага прадстаўніка непаўналетняга, які пражывае ў Рэспубліцы Беларусь і не афармляе сталае пражыванне за межамі Рэспублікі Беларусь з непаўналетнім, на афармленне непаўналетняму сталага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь (акрамя выпадкаў падачы заявы аб афармленіі сталага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь такім законным прадстаўніком), засведчаная службовай асобай замежнай установы або натарыяльна (пры адсутнасці такой згоды — копію рашэння суда аб магчымасці афармлення сталага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь непаўналетняга без згоды такога законнага прадстаўніка, або копію рашэння суда аб прызнанні такога законнага прадстаўніка недзеяздольным, або копію пастановы суда аб пазбаўленні такога законнага прадстаўніка бацькоўскіх правоў, або выдадзеную органам, вядучым крымінальны працэс, даведку аб вышуку такога законнага прадстаўніка, або шлюбны дагавор альбо пагадненне аб дзецях);
- пасведчанне (дакумент) аб смерці законнага прадстаўніка непаўналетняга, або копію пастановы суда аб абвяшчэнні законнага прадстаўніка непаўналетняга памерлым або аб прызнанні яго адсутным без вестак, або даведку органа загса, якая змяшчае звесткі з запісу акта аб нараджэнні, калі запіс аб бацьках дзіцяці выкананы ў адпаведнасці з артыкулам 55 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям'і, — у выпадку, калі адзін з законных прадстаўнікоў непаўналетняга адсутнічае;
- дакументы, якія пацвярджаюць сталае пражыванне аднаго з законных прадстаўнікоў непаўналетняга ў дзяржаве, у якую непаўнагадовы афармляе сталае пражыванне, — у выпадку афармлення сталага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь непаўналетняму без законнага прадстаўніка;
- пісьмовая згода непаўналетняга ва ўзросце ад 14 да 18 гадоў на афармленне сталага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь, засведчаная службовай асобай замежнай установы або натарыяльна;
- дакумент, які пацвярджае ўнясенне платы (для непаўналетняга ва ўзросце ад 14 да 18 гадоў).
Разгляд заявы ажыццяўляецца на працягу 4 месяцаў са дня падачы заявы.
Памер консульскага збору за афармленне сталага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь складае 200 еўра. Непаўналетнія, якія не дасягнулі 14-гадовага ўзроста, ад аплаты консульскага збору за дадзеную працэдуру вызвалены.
Парадак аплаты консульскага збору і патрабаванні, якія прад'яўляюцца да прадстаўляемых замежных дакументаў, неабходна ўдакладняць у раздзеле «Консульская служба Пасольства».
Грамадзяне, якія аформілі сталае пражыванне (выезд для сталага пражывання) за межамі Рэспублікі Беларусь праз беларускія замежныя ўстановы (падраздзяленні па грамадзянству і міграцыі), абавязаны стаць на сталы консульскі ўлік.