Камунарка

Шакаладнай фабрыцы «Камунарка» ўжо больш за сто гадоў. Векавыя традыцыі якасці і выкарыстанне выключна натуральнай сыравіны пры вытворчасці кандытарскіх вырабаў забяспечваюць брэнду сусветную вядомасць у розных кутках планеты (ЗША, Германія, Ізраіль, ААЭ і інш.).

Штогод на прадпрыемстве выпускаецца больш за 27 тыс. тон салодкай прадукцыі. Шырокі асартымент фабрыкі налічвае больш за 300 найменняў кандытарскіх вырабаў.

Прадпрыемства пастаўляе прадукцыю ў больш за 26 краін свету: Расія, ЗША, Ізраіль, Грузія, Казахстан, Туркменістан, Манголія, Германія, Азербайджан, Канада, Узбекістан, Балгарыя, Літва, Латвія, Кыргызстан, Украіна, Малдова, Украіна, Кітай, Польшча, Таджыкістан, Тайланд, Швейцарыя, Японія і інш.


► Назад

Версія для друку